Гадзіна знаёмства "Гісторык нашага краю"

08.11.2019
 

 Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла  гадзіну знаёмства “Гісторык нашага краю”, прысвечаную  245-годдзю з дня нараджэння Тэадора Нарбут, нашага земляка, таленавітага вучонага, гісторыка нашага краю. 


Інфармацыйная гадзіна " Кастрычніцкая рэвалюцыя ў люстэрку гісторыі"

06.11.2019

  Супрацоўнікі  Воранаўскай раённай бібліятэкі  правялі інфармацыйную гадзіну “Кастрычніцкая рэвалюцыя ў люстэрку гісторыі” для   навучэнцаў  II курса Воранаўскага дзяржаўнага прафесійна- тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці . 


Тэадор Нарбут (1784-1864)
 

 Тэадор Нарбут (польск.Teodor Narbutt; 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784, маёнт. Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 (26) лістапада 1864, Вільня) — гісторык, археолаг, інжынер. З роду  Нарбутаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—1807) і расійска-шведскай (1808—1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. 


Алесь Рыбак (1934-2017)

   Алесь Рыбак (Аляксандр Пятровіч) нарадзіўся 7 лістапада 1934 года ў вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна (вёска ўвайшла у г.Дзяржынск). Вось як гаворыць аб сабе, сам пісьменнік: “Пра пакаленне, да якога я належу, кажуць: іх дзяцінства было абпалена вайной. Гэта не крылатая фраза, не моўнае штукарства – на сваіх кволых плячах мы пазнавалі горкую ісціну гэтых слоў. Яна ўвабрала ў сябе і ранняе сіроцтва многіх равеснікаў, чые бацькі загінулі, абараняючы родную зямлю, і холад, і голад, і непасільную, не па гадах часам, працу, каб неяк трымацца на нагах, бо ўперадзе бачылася светлае, зманлівае пасляваеннае ранне. Адсюль і цяга да ведаў, і апантаная, нягледзячы ні на што, прага жыцця”. Алесь рана застаўся без бацькоў. Яго бацьку расстралялі ў 1942 годзе за сувязь з партызанамі. Маці расстралялі ў 1944 годзе пры адступленні нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

 


Конкурсна- гульнёвая праграма "У краіне любімых казак"

04.11.2019
 

      Вось і дачакалася дзетвара восеньскіх канікул, а дзе, як не ў бібліятэцы, можна правесці весела, цікава і з карысцю для сябе вольны час. Філіял “Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі” шырока адчыніў дзверы для конкурсна- гульнёвай праграмы “У краіне любімых казак” для вучняў другіх класаў.