Літаратурнае знаёмства “Новыя імёны беларускай літаратуры”.

06.03.2018г.

   У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшло літаратурнае знаёмства “Новыя імёны беларускай літаратуры” (да Сусветнага дня пісьменніка). На мерапрыемства былі запрошаны вучні 1-4 класаў. Бібліятэкары расказалі прысутным пра сучасных беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, пра іх творчасць і пазнаёмілі з кнігамі, якія ёсць у бібліятэцы. Так адбылося знаёмства з кнігамі Р.Баравіковай, У.Ліпскага “Бусева школка казкі”; А.Бадак “Зорка для вавёркі”; Н.Бучынская “Атракцыёны для вадзянікоў” і іншыя. У канцы мерапрыемства дзецям было прапанавана для больш цеснага знаёмства з сучаснымі творамі беларускіх аўтараў, узяць кнігі дамоў.