Літаратурна-музычная кампазіцыя “Матуліны рукі”.

07.03.2018г.

   Да Міжнароднага дня жанчын у філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Матуліны рукі”. Вучні 5-6 класаў пазнаёміліся з кнігамі пра матулю, якія былі прадэманстраваны на кніжнай выставе “Мама – сонейка маё”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з прымаўкамі і прыказкамі, прысвечанымі маці, разам з дзецьмі гучна чыталі вершы і слухалі песні ў якіх славіцца жанчына - матуля. Напярэдадні свята, дзеці майстравалі сваімі рукамі падарункі для матуль, для віншавання.