Краязнаўчае падарожжа  "Я люблю свой родны край”

10.03.2018г.

Родны край! Замірае душа, як убачу цябе на світанні!...

   Менавіта  такімі радкамі з верша нашага паэта-земляка Уладзіміра Руля  пачалося   краязнаўчае падарожжа ў рамках мэтавай праграмы "Я люблю свой родны край" і прысвечанае Году малой радзімы  ў філіяле "Місявіцкая сельская бібліятэка". Удзельнікамі  мерапрыемства  сталі вучні пачатковых  класаў, якім вельмі цікава было пачуць пра мінулае вёскі  Місявічы: пра яе жыхароў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паважаных людзей, пра народныя святы, звычаі і абрады. У заключэнні мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні  віктарыны.