Актуальны дыялог “Сябруем з законам”

15.03.2018

У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” з вучнямі  7-8 класаў прайшоў актуальны дыялог, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары пазнаёмілі  вучняў з галоўным законам краіны, расказалі пра яе структуру, пазнаёмілі  з  дзяржаўнымі сімваламі, праглядзелі прэзентацыю па дадзенай тэме. Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры  кніжнай выставы “Галоўны дакумент краіны”.