Пазнавальная гадзіна “Закон, по которому мы жывём”

15.03.2018

    Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” прайшла пазнавальная гадзіна для   вучняў 5 “Б” і 6 “Б” класаў Радунскай СШ. Падлеткі працавалі ў групах. У гульнёвай форме замацоўвалі веды пра Канстытуцыю. Выхаванасць патрыятызму ў вучняў яскрава выразілася калі яны самастойна, па сваёй ініцыятыве, ўставалі і спявалі Гімн РБ. Пры падвядзенні вынікаў прысутныя знакам “+” далі адзнаку мерапрыемству.