Акцыя “Чытаем любімыя вершы разам”

21.03.2018

   Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” да Сусветнага дня паэзіі “Букет любімых вершаў” правёў акцыю “Чытаем любімыя вершы разам”.У бібліятэку  былі запрошаны вучні  першых класаў падоўжанага дня разам са сваімі выхавацелямі. Бібліятэкары, выхавацелі і дзеці дружна чыталі вершы любімых паэтаў – пра прыроду, сяброўства, дзяцінства і інш.