Літаратурныя хвілінкі “Чароўная краіна паэзіі”

21.03.2018

         У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” да Сусветнага дня паэзіі “Чароўная краіна паэзіі” прайшлі літаратурныя хвілінкі. Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства былі вучні малодшых класаў Радунскай СШ і выхаванцы старэйшых груп Радунскага ДзЦРДз. Бібліятэкары пазнаёмілі слухачоў з  творамі паэтаў-класікаў і сучасных паэтаў, прачыталі  вершаваныя  казкі. Дзяўчынкі і хлопчыкі таксама падрыхтаваліся да свята,  кожны расказаў свае любімыя вершы.