Сустрэча “Перачытваем знаёмыя радкі”

22.03.2018

         Сусветны дзень паэзіі Канвелішская бібліятэка распачала са знаёмства гасцей  з кніжнай выставай-заклікам “Перачытваем знаёмыя радкі”.  Вучні 6-8 класаў сустрэліся са сваімі любімымі вершаванымі творамі класікаў беларускай і рускай літаратуры, разам з тым, ёсць і такія, хто захапляецца творчасцю У. Шэкспіра. У бібліятэцы заўсёды можна знайсці літаратуру па густу.