“Дзень памяці”

22.03.2018

        Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адзначыў  Дзень памяці да 75-годдзя з часу знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёскі Хатынь. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі вучням 7 класа і ўдзельнікам школы мастацтваў пра жудасны лёс вёскі Хатынь і яе жыхароў, пазнаёмілі з кніжнай выставай  “Званы Хатыні”  і прагледзілі прэзентацыю.  Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў пра Хатынь і атрымалі ўзнагароды ад раённага прафсаюза культуры.