Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

26.03.2018

        У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” распачаўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Вучні школьнага лагера сустрэліся з каралевай Кнігай, якая расказала пра сябе, пра сваю ролю ў жыцці людзей, правяла конкурсы, віктарыны і інсцэніроўку казкі “Рэпка”. Адбылося пасвячэнне дзяцей у чытачы, разам давалі прысягу на вернасць кнізе і чытанню. Бібліятэкары, пераапранутыя ў казачных герояў, разам з дзецьмі спявалі і танцавалі, рабілі фотаздымкі на памяць. Пераможцы конкурсаў і гульняў атрымалі ўзнагароды.