“Пасвячэнне ў чытачы"

24.03.2018

    У філіяле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай  кнігі “Пасвячэнне ў чытачы”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей  з бібліятэкай, правяла экскурсію, яны даведаліся, што кнігу трэба берагчы і беражліва да яе адносіцца. Падчас мерапрыемства вучняў 1 класа пасвячалі ў чытачы. Дзеці прымалі ўдзел у гульнях, конкурсах, віктарынах.  Першакласнікі былі ўзнагароджаны падарункамі.