Казачны марафон “Сустрэча з беларускай казкай”

27.03.2018

         У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”  на другі дзень Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў казачны марафон. Дзеці пазнаёміліся з беларускай народнай і аўтарскай казкамі, прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, разгадвалі сканворд па адгадванні герояў казак.