Квэст- гульня “Дарогамі продкаў па роднай зямлі”

28.03.2018

       Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў дзіцячай бібліятэцы прайшла квэст-гульня “Дарогамі продкаў па роднай зямлі”. Вучні школьнага лагера “Планета интересных каникул” наведаліся да помнікаў воінам Вялікай Айчыннай вайны і воінам-інтэрнацыяналістам, пазнаёміліся з лепшымі працаўнікамі раёна каля Ганаровай дошкі. Бібліятэкары пазнаёмілі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а вучаніца 7 класа Кашкевіч Караліна падрыхтавала цікавы аповед пра маёра А.І. Канарчыка,  які загінуў і захаваны ў раёне.