Закрыццё Тыдня  дзіцячай і юнацкай кнігі

30.03.2018

   У  філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адбылося закрыццё  Тыдня  дзіцячай і юнацкай кнігі. Вучні школьнага лагера “Планета интересных каникул” пазнаёміліся з творчасцю рускага паэта С. Міхалкова, якому сёлета споўнілася 105 год з дня нараджэння. Да ўвагі дзяцей быў прапанаваны: відэа-ролік па вершах паэта, агляд кніг на кніжнай выставе. Дзеці спявалі, удзельнічалі ў конкурсна-забаўляльных гульнях. На памяць аб Тыдні кожны ўдзельнік атрымаў сувенір.