Пазнавальная гадзіна "Першадрукары і выдаўцы"

24.05.2018
 

  Пазнавальная гадзіна "Першадрукары і выдаўцы" да Дня славянскага пісьменства прайшла ў філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка”.     


Гутарка "Знакаміты зямляк"

25.05.2018
 

    Воранаўская зямля багата знакамітымі людзьмі, якія сваёй працай прыносяць карысць свайму народу. 60 гадоў назад у вёсцы Салтанішкі нарадзіўся Віктар Уладзіміравіч Шэйман – дзяржаўны дзеяч Беларусі.  


Літаратурны рэпартаж "Вытокі славянскага кнігавыдання"

24.05.2018
 

  Сёння, у дзень вялікага свята славянскай цывілізацыі – Дзень славянскага пісьменства і культуры філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў літаратурны рэпартаж “Вытокі славянскага кнігавыдання”. 


Гісторыка -пазнавальная гадзіна " Пісьменнікі славянскага свету"

24.05.2018
 

   Гісторыка – пазнавальная гадзіна “Пісьменнікі славянскага свету” да Дня славянскага пісьменства прайшла ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Воранаўскай раённай бібліятэкі. Амаль дванаццаць стагоддзяў аддзяляюць нас ад таго часу, калі жылі, тварылі вялікія славянскія асветнікі Кірыл і Мяфодзій.  


Свята фальклору - абрад "Уваходзіны" 

18.05.2018
 

  Так, у бібліятэцы адбылося свята фальклору - абрад "Уваходзіны". На пачатку свята бабуля з дзядулям распавядалі сваёй унучцы, а таксама і гледачам, аб тым, як раней  святкавалі   "наваселле", якія падарункі дарылі, у якім месцы будавалі хату, якія звычаі існавалі, перш чым засяліцца ў новы дом.   


Выстава-перасцярог "Асцярожна, ліха!" 

19.05.2018
 

 У  філіяле "Місявіцкая сельская бібліятэка"  для падлеткаў была падрыхтавана выстава-перасцярог "Асцярожна, ліха!" да Сусветнага дня памяці ахвяр ад СНІДа.     


Выстава-перасцярог "СНІД не выбірае - выбіраеце Вы" 

18.05.2018
 

 

   Да Сусветнага дня памяці ахвяр ад СНІДа філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” запрасіў сваіх чытачоў звярнуць увагу на выставу – перасцярогу “СНІД не выбірае – выбіраеце Вы”.

 


Литературно-музыкальный вечер "Ступени семейного счастья"

16.05.2018
 

    Семья – это дом. Семья – это мир, где царят любовь и преданность. Это радость и печали, которые одни на всех. Это привычки и традиции. Это крепость, за стенами которой могут царить лишь покой и любовь. Семья для каждого из нас самое главное, самое нужное в жизни.

 


Выстава- экспазіцыя " Свет сямейных захапленняў"

15.05.2018
 

 “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка”  правяла  да Дня сям’і выставу-экспазіцыю “Свет сямейных захапленняў”  народнай  умеліцы  вёскі Бастуны Жывулька Ніны Сяргеяўны.     


Літаратурны ўрок "Сям'я на старонках любімых кніг"

15.05.2018
 

   Да Міжнароднага Дня сям’і філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” запрасіў вучняў малодшых класаў на літаратурны ўрок  “Сям’я на старонках любімых кніг”. 


Літаратурная вандроўка "Прыгоды з дзядзькам Маўрам"

10.05.2018
 

 Да 135 - годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ў Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная вандроўка “Прыгоды з дзядзькам Маўрам”. З дапамогай кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “З вышыні пражытага…” , бібліятэкары разам з вучнямі прайшліся па жыццёвым і творчым шляху  паэта. 


Гучныя чытанні "З кніжкай на лаўцы"

10.05.2018
 

 Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гучныя чытанні “З кніжкай на лаўцы”  пад адкрытым небам у дз/садзе. Дзеці пазнаёміліся з найбольш цікавымі кнігамі, з захапленнем слухалі казкі.


Книжная выставка "Страницы этих  книг - история войны" (фото)

09.05.2018
 

   День Победы – это великий праздник, он всегда будет самым ярким и незабываемым событием военной истории нашего Отечества, потому что Победа добыта ценой многих жизней, величайшего напряжения усилий всего нашего народа.     


Патрыятычныя чытанні " Ніколі не забудзем"

08.05.2018
 

     

   У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшлі патрыятычныя чытанні вершаў “Ніколі не забудзем” ля помніка загінуўшых воінаў і партызан і ля памятніка-бюста Героя  Савецкага Саюза А.І.Канарчыка. Да помнікаў былі ўскладзены кветкі. Мы помнім аб тых хто загінулі і не забываем аб тых, хто разам з намі, і дзякуем ім за мірнае неба.


Выстава-напамін "Вайна далёкая і блізкая"

08.05.2018
 

  У філіяле “Больцішская  інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася выстава-напамін “Вайна далекая і блізкая”, якую наведалі вучні 9 класа ДУА “Больцішская базавая школа”.    


Віншаванні на даму "Памяць і боль перажытага"

08.05.2018
 

   

   Дзень Перамогі філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адзначыў наведваннем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Аксенцьевіча Жука з віншаваннем ад бібліятэкараў і вучняў першага класа. Дзеці чыталі вершы аб вайне і ўручылі ветэрану падарунак і кветкі.


Гадзіна мужнасці "Героі і подзвігі"

05.05.2018
 

   Напярэдадні Свята Перамогі ў філіяле “Беняконская сельская бібліятэка – музей этнаграфіі” прайшла гадзіна мужнасці “Героі і подзвігі”, для вучняў 4-7 класаў ДУА "Беняконская сярэдняя школа". 


Вечар -партрэт "Тимофеева В.Ф.- дочь трёх народов"

05.05.2018
 

   Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Бастунскі ЦКіД” правёў да Дня Перамогі вечар-партрэт “Тимофеева В.Ф. – дочь трех народов”.