Гадзіна мужнасці "Героі і подзвігі"

05.05.2018

    Напярэдадні Свята Перамогі ў філіяле “Беняконская сельская бібліятэка – музей этнаграфіі” прайшла гадзіна мужнасці “Героі і подзвігі”, для вучняў 4-7 класаў ДУА “Беняконская сярэдняя школа”. Навучэнцы даведаліся аб тым, што Вялікая Айчынная вайна падняла на барацьбу з фашыстамі не толькі ўсё дарослае насельніцтва краіны, але  нараўне з дарослымі ўдзельнічалі ў розных аперацыях і юныя піянеры. Дзеці з цікавасцю слухалі пра подзвігі піянераў-герояў. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена выстава літаратуры аб вайне “Вялікі подзвіг народа” . Дапоўніла мерапрыемства выстава-інсталяцыя “Рэчы з франтавога жыцця”.У экспазіцыі былі прадстаўлены:баявыя лісткі, салдацкая  частка амуніцыі. Каб лепш адчуць эпоху ваенных гадоў ўдзельнікам прадставілася магчымасць здзейсніць імправізаваную ваенна-гістарычнае падарожжа па дарогах вайны. Дзеці атрымалі лісты з заданнямі: “Ліст з фронту”. Атрад пісаў ліст , які па змесце перадае ваенную атмасферу, і складалі яго трохвугольнікам. “На сонечнай паляначцы”атрад выконваў песні часоў Вялікай Айчыннай вайны.