РЭСПУБЛІКАНСКІЯ КОНКУРСЫ

  2017 год –  філіял “Пагародзенская сельская  бібліятэка”

    Па выніках XХV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” філіял “Пагародзенская сельская  бібліятэка” (загадчык Вітукевіч Алена Іосіфаўна) дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка” узнагароджана дыпломам другой ступені і грашовай прэміяй ў памеры 40 базавых велічынь у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”.
  
Загад № 128 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 08 чэрвеня 2017 года “Аб выніках XХIV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

                                                                     

2016 год –  філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка  (бібліятэкар ІІ катэгорыі Карповіч Ірэна Яўгеньеўна), стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”  ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”. Узнагароджана дыпломам другой ступені і грашовай прэміяй ў памеры 40 базавых велічынь.

 

2013 год - Пераганцаўская сельская бібліятэка (бібліятэкар І катэгорыі Камінская Наталія Віктараўна), атрымала заахвочвальную прэмію  рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”  ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”.

 

2012 год – Місявіцкая сельская бібліятэка (бібліятэкар ІІ катэгорыі Карпук Лілія Канстанцінаўна), атрымала заахвочвальную прэмію  рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”  ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”.

 

2011 год – Нацкая сельская бібліятэка (бібліятэкар І катэгорыі Бярцэвіч Людміла Яўгеньеўна), атрымала трэцюю прэмію  рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”  ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”.

 

АБЛАСНЫЯ КОНКУРСЫ

2008 год – работа Тракельскай сельскай бібліятэкі (бібліятэкар Кандыба Крыстына Уладзіславаўна),  прызнана лепшай па выніках абласной акцыі “Новае пакаленне выбірае здароўе”.

 

2006 год – работа Пагародзенскай сельскай бібліятэкі (загадчык філіяла Куфтава Ніна Уладзіміраўна), прызнана лепшай па выніках абласной акцыі “Пішам гісторыю вёскі”.  Пераможцы атрымалі кампьютар.

 

2005 год – Воранаўская раённая бібліятэка (дырэктар Сушынская Таццяна Рыгораўна), стала пераможцам абласнога конкурсу “Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр рэгіёну”  ў намінацыі “Лепшая цэнтральнаая раённая (гарадская) бібліятэка”.

 

УЗНАГАРОДЫ

2015 год – Карпук Лілія Канстанцінаўна, бібліятэкар філіяла “Місявіцкая сельская бібліятэка”, узнагароджана Падзячным пісьмом  міністра культуры Рэспублікі Беларусь за  высокія дасягненні ў працы,  асабісты ўклад у бібліятэчную справу і з нагоды Дня бібліятэк.  

 
 
 

2015 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар  Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай  граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы раёна.

 

2015 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар  Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, старшыня Воранаўскага раённага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, узнагароджана Ганаровай  граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу і ў сувязі з 75–годдзя з дня ўтварэння Воранаўскага раёна.

 

2015 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар  Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай  граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай сістэмы ў раёне, актыўную грамадскую дзейнасць і з нагоды 55–годдзя з дня нараджэння.

 

2015 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, узнагароджана Падзякай старшыні  Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за высокі ўзровень арганізацыі і падрыхтоўкі ўстаноў культуры да ўдзелу ў Дні беларускай пісьменнасці ў горадзе Шчучыне.

 

2015 год  -  калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка (загадчык Юрго Вольга Мар’янаўна),  узнагароджана Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках работы за 2015 год.

 

2015 год Юрго Вольга Мар’янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, узнагароджана Ганаровай  граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за  ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў г. Шчучыне і з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры.

 

2014 год  -  калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі (загадчык Юрго Вольга Мар’янаўна), узнагароджана Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках работы за 2013 год.

 

2014 год – Юрго Вольга Мар’янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, узнагароджана Ганаровай  граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Гродзенскай вобласці.

 

2014 год  -  Юрго Вольга Мар'янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі,  узнагароджана Ганаровай граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы,  захаванне культурных традыцый рэгіёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

 

2013 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама, за дасягненні ў развіцці бібліятэчнай справы ў раёне.

 

2012 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама, за асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і работу па матэрыяльна–тэхнічнаму забеспячэнню бібліятэк.

 

2012 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай і граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, за работу па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

 

2011 год  -  Юрго Вольга Мар'янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі,  узнагароджана Ганаровай  граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за высокі ўзровень метадычнага кіраўніцтва бібліятэкамі раёна.

 

2010 год  -  Юрго Вольга Мар'янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі,  узнагароджана Ганаровай  граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, за добрасумленную шматгадовую працу, метадычную і практычную дапамогу бібліятэкам раёна.

 

2007 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана  Ганаровай граматай аддзела культуры Воранаўскага райвыканкама, за вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай  справы, высокі ўзровень кіраўніцтва бібліятэкамі сістэмы і ў сувязі з прафесійным святам – Днём бібліятэкара.

 

2008 год  -  Юрго Вольга Мар'янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, узнагароджана Ганаровай граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, за высокі ўзровень метадычнага кіраўніцтва бібліятэкамі раёна і ў сувязі  з Днём работнікаў культуры.

 

2008 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу і развіццё ўнебюджэтнай дзейнасці ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме.

 

2005 год –  па выніках працы за 2004 год бібліятэкар ІІ катэгорыі Бастунскай сельскай бібліятэкі, Карповіч Ірэна Яўгеньеўна, стала лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”  ў намінацыі “Бібліятэкар года”.

 

2005 год  -  Юрго Вольга Мар'янаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі,  узнагароджана Падзячным пісьмом Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, своечасовае забеспячэнне адзінага метадычнага кіраўніцтва і практычную дапамогу бібліятэкам сістэмы.

 

2005 год  - Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Падзячным пісьмом Воранаўскага  раённага выканаўчага камітэта, за добрасумленную працу, асабісты уклад у развіццё бібліятэчнай справы і актыўны удзел у грамадскім жыцці раёна.

 

2003 год  - Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта районнага Савета дэпутатаў, за забеспячэнне адзінага метадычнага кіраўніцтва і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк.

 

2001 год – Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай Воранаўскага райвыканкама, за шматгадовую, добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад у развіццё мастацкай творчасці і з нагоды прафесійнага  свята - Дня культработніка.

 

2000 год  - Сушынская Таццяна Рыгораўна, дырэктар Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры.