Літаратурная вандроўка "Прыгоды з дзядзькам Маўрам"

10.05.2018

    Да 135 - годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ў Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная вандроўка  “Прыгоды з дзядзькам Маўрам”. З дапамогай кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “З вышыні пражытага…”, бібліятэкары разам з вучнямі прайшліся па жыццёвым і творчым шляху  паэта. Адбылося знаёмства з прыгодніцкай аповесцю “ТВТ”, папулярнымі аповесцямі “Сын вады” і “У краіне райскай птушкі”, з апавяданнямі “Слёзы Тубі”, “Незвычайная прынада”, “Шчасце” і іншымі. Творы Янкі Маўра і ў сучасны час карыстаюцца вялікім побытам у дзяцей і падлеткаў.