Літаратурны ўрок "Сям'я на старонках любімых кніг"

15.05.2018

    Да Міжнароднага Дня сям’і філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” запрасіў вучняў малодшых класаў на  літаратурны ўрок  “Сям’я на старонках любімых кніг”. З дапамогай тэматычнай выставы бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з кнігамі, якія апавядаюць пра сямейныя адносіны бацькоў і дзяцей, унукаў з бабулямі і дзядулямі. Вучні з задавальненнем адгадвалі герояў па  ўрыўках з мастацкіх твораў, ўдзельнічалі ў віктарынах, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў сваёй сям’і. На мерапрыемстве дзеці вучыліся любіць, паважаць і дапамагаць сваім родным і блізкім людзям.