Літаратурны рэпартаж "Вытокі славянскага кнігавыдання"

24.05.2018

    Сёння, у дзень вялікага свята славянскай цывілізацыі – Дзень славянскага пісьменства і культуры філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў літаратурны рэпартаж “Вытокі славянскага кнігавыдання”. Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з славянскімі асветнікамі і прапаведнікамі хрысціянства святыні Кірылам і Міфодзіем, з беларускай першаасветніцай Еўфрасінняй Полацкай, першадрукаром Францыскам Скарынам праз літаратурны рэпартаж  прадстаўлены на кніжнай выставе.