Конкурсна- забаўляльная праграма
"Лета кліча дзеці вас, да чытання кніг ў нас"
01.06.2018

   Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” падрыхтаваў конкурсна - забаўляльную праграму “Лета кліча дзеці вас, да чытання кніг у нас”.  Была прадстаўлена кніжная выстава “Лепшыя кнігі дзяцінства”, праз якую дзеці пазнаёміліся з новым, цікавымі і маляўнічымі выданнямі. А таксама дзетвара з задавальненнем удзельнічала ў казачных віктарынах, разгадванні загадак і забаўляльных гульнях. У завяршэнні свята дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Детство - Планета Счастья”.
    Дырэктар раённага дзіцячага фонда Таццяна Рыгораўна Сушынская павіншавала дзяцей з святам і ўручыла  каштоўныя падарункі. Свята падаравала  ўсім прысутным добры настрой, радасць, вяселле і  ўсмешкі.