Конкурсна-забаўляльная праграма "Краіна дзяцінства"
01.06.2018

   Дзяцінства – шчаслівая вясёлая пара. З гэтай нагоды ў ф-ле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка”да Дня абароны дзяцей прайшла конкурсна-забаўляльная гульня “Краіна дзяцінства” з дзецьмі аздараўленчага лагера. На мерапрыемстве прысутнічала старшыня Бастунскага выканаўчага камітэта  С. А. Нямера, якая павіншавала дзяцей са святам і пажадала дзецям добрага настрою і  адпачынку. У госці да дзяцей завітала фея Лета, казачны персанаж Баба Яга. З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў рухомых гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у конкурсе вершаў пра лета. Добры настрой, салодкія пачастункі спрыялі добраму настрою дзяцей.