Квэст гульня " Сонечная краіна дзяцінства"

01.06.2018

   Весела і займальна прайшла квэст - гульня ў Пагародзенскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэчна пляцоўка "Лета пад кніжным парасонам" карысталася павышанай ўвагай маленькіх удзельнікаў: дзеці гарталі кнігі, прадстаўленыя на выставе "Книжный остров", адгадвалі загадкі, актыўна ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях.