Выстава- прысвячэнне "Свайму часу і вечнасці"
05.06.2018

 Дню памяці Еўфрасінні Полацкай, які адзначаўся  5 чэрвеня, філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”  падрыхтаваў для дзяцей аздараўленчага лагера “Планета фантазий” трэцяга атрада “Непоседы” выставу - прысвячэнне  “Свайму часу і вечнасці”. Бібліятэкар расказала пра жыццё Святой, яе служэнне Богу і народу, пра гісторыю стварэння Крыжа, які зрабіў ювелір Богша Лазар. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны.