Экалагічны ўрок "Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе"
05.06.2018

 Да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў экалагічны ўрок “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе” з дзецьмі аздараўленчага лагера “Планета фантазий” атрада “Улыбка”. Бібліятэкары расказалі пра гістарычнае мінулае, аб тым, як складаўся лёс жывёл і птушак, як бязлітасна былі знішчаны асобыя віды расліннага і жывёльнага свету. Прызывалі дзяцей любіць і зберагаць родную прыроду. Пазнаёмілі з кнігамі аб прыродзе і даведачнымі выданнямі кніжнага фонду.