Гульнёвая праграма "Вясёлая мятла"
07.09.2018

    Галоўны прадмет у барацьбе за чысціню нашых вуліц і двароў – мятла. У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” была праведзена гульнёвая праграма “Вясёлая мятла” для вучняў пачатковых класаў, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры Радунскай СШ. Мэта якой заключалася ў павышэнні экалагічнай культуры дзяцей праз гульні, конкурсы, аўкцыёны і эстафеты. Актыўна удзельнічаючы ў мерапрыемстве, дзеці называлі прадстаўнікоў “Клана чысціні”, успаміналі казкі, у якіх мятла - сродак перамяшчэння.  Конкурсы “Самы спрытны”, “Самы гнуткі” і гульня “Злаві метелку” выклікалі нямала смеху і радасці. Заклікам аб выратаванні планеты ад смецця і асцярожным стаўленні да навакольнага свету скончылася мерапрыемства.