Гульнёвая праграма " Любімыя казкі -усім сябрам падказкі"
07.06.2018

     З самага ранняга дзяцінства вы чулі казкі. Калі вы былі маленькімі, вам распавядалі казкі мамы і бабулі, а потым пайшлі ў школу і самі навучыліся іх чытаць. Чытаючы казкі, вы трапляеце ў цудоўны, загадкавы, таямнічы свет. У казках здзяйсняюцца самыя неверагодныя цуды: той змей-Гарыныч выносіць прыгажуню царэўну ў сваі валоданні. То яблынька ўзнагароджвае працавітую дзяўчынку залатымі і сярэбранымі яблычкамі, то хітрушчая ліса падманвае ўсіх. Бібліятэкар філіяла “Больцішская інтэграваная бібліятэка” разам з  наведвальнікамі школьнага летніка здзейснілі  падарожжа ў гэты загадкавы свет казак “Любімыя казкі - усім сябрам паказкі”. Былі прапанаваныя  прыпынкі, дзе дзеці  адказвалі  на пытанні або адгадвалі  казку. Але каб дарога падалася  цікавай і нясумнай, гулялі ў гульню "Рамонак". Удзельнікі па чарзе адрывалі пялёсткі ад рамонкі, чыталі пытанне і адказвалі на яго. А  на станцыі «Церамок»  чакалі цікавыя заданні, віктарына "Ці Ведаеш ты казкі?", дзе дзеці адгадвалі назву казкі. А на наступным  прыпынаку, і зноў  гулялі ў гульню "Намалюем ката". Па адным чалавеку ад каманды  малявалі з завязанымі вачыма.  На прыпынку "Церам"  героі казак пакінулі тэлеграмы і некаторыя свае рэчы. Дзеці адгадвалі, хто даслаў  тэлеграмы. Вось і падышло да канца наша падарожжа. Я бачу, што ўсе вы любіце казкі, ведаеце іх. Але яшчэ ёсць вельмі шмат казак, не прачытаных вамі. Так што прыходзьце ў бібліятэку за новымі кніжкамі.