Гульня- адгадайка "Вандроўка па старонках кніг беларускіх загадак"
06.06.2018

    Бібліятэкар філіяла "Пераганцаўская сельская бібліятэка" наведала Пераганцаўскі яслі/сад з гульнёй – адгадайка  "Вандроўка па старонках кніг беларускіх загадак". Пазнаёміла з  навінкамі літаратуры, з казкамі беларускіх аўтараў, а таксама з загадкамі на беларускай мове з кнігі Міхася Пазнякова "Святло дабрыні","Загадкі з поля і градкі","На тычынцы гарадок", зацікавіла маленькіх чытачоў каляровымі кнігамі. Дзеці з цікавасцю слухалі бібліятэкара і адгадвалі загадкі.За правільныя адказы дашкольнікі атрымалі прызы.