Бібліятэчны пікнік "Вандроўка на экалагічным трамваі"
07.06.2018

“Вандроўка на экалагічным трамваі” да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя – пад такой назвай прайшоў бібліятэчны пікнік ў Пагародзенскай сельскай бібліятэцы. На свежым паветры бібліятэкар пазнаёміла з навінкамі літаратуры і перыёдыкі. Былі прапанаваны: казачная віктарына, лагічная гульня, рэбусы, красворды, загадкі пра прыроду. Пазнаёміліся з казкамі Раісы Баравіковай. На дыванах дзеці ўтульна размясціліся і з захапленнем чыталі журналы і кнігі.