Чытанні ў парку "Канікулы з кнігай"
12.06.2018

    Воранаўская дзіцячая бібліятэка для наведвальнікаў  аздараўленчага  лагера “Планета фантазий” першага атрада “Непоседы”   арганізавала чытанні ў парку “Канікулы з кнігай”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавымі кніжкамі, якія бібліятэка атрымала ў апошні час. З задавальненнем удзельнічалі дзеці ў літаратурнай гульні, віктарыне, адгадвалі загадкі, а таксама дзеці чыталі вершы пад адкрытым небам. Потым усе прысутныя прынялі ўдзел ў гульнях і конкурсах.