Пазнавальны ўрок "Шлях да ведаў"

    У нашай краіне штогод 1 верасня адзначаецца свята Дзень ведаў. Сваю назву ён атрымаў дзякуючы таму, што з'яўляецца першым днём восені, калі пачынаецца новы навучальны год ва ўсіх беларускіх школах.
   Дзень ведаў - гэта свята для ўсіх навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама ўсіх тых людзей, якія хоць неяк звязаны з абслугоўваннем школьнікаў.
   1 верасня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі  правялі пазнавальны ўрок “Шлях да ведаў” для вучняў 10 “Б” класа Воранаўскай сярэдняй школы.  У цэнтры ўвагі была гісторыя развіцця беларускай мовы і яе сучаснае становішча. Цытаваліся выказванні беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры пра родную мову.