Літаратурная гадзіна "Зоркі беларускага пісьменства"

   Літаратурную гадзіну “Зоркі беларускага пісьменства” арганізавалі супрацоўнікі раённай  бібліятэкі для вучняў  Воранаўскай сярэдняй школы. Пазнаёмілі сваіх чытачоў з  гісторыяй свята, з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў (Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, К.Тураўскага, Е.Полацкая).Карысным і пазнавальным быў агляд літаратуры ля выставы “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння” .