Урок "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца"

    Пагародзенская сельская бібліятэка правяла краязнаўчы ўрок   пад назвай: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” для вучняў чацвёртага класа Пагародзенскай сярэдняй школы. Асабліва ўсіх зацікавіла легенда пра паходжанне назвы роднай вёскі, пра  знакамітых людзей, якія жылі, працавалі, ваявалі, пра парк, капліцу,пра сувязісткаў,якія загінулі на тэрыторыі Пагародзенскага выканаўчага камітэта  і іх прозвішчамі названы вуліцы пасёлка.