Гадзіна цікавага паведамлення "Народнае свята Багач"

    Бібліятэкар філіяла “Місявіцкая сельская бібліятэка” запрасіла чытачоў на гадзіну цікавага паведамлення “Народнае свята Багач”. Багач - гэта свята заканчэння ўборкі збожжавых і пачатак азімай сяўбы. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся “багач”, які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця. “Багач”, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. “Прышоў Багач –кідай рагач, бяры сявеньку- сей памаленьку!”. А жыхарка   Вашчыла Генаэфа Іосіфаўна, расказала прысутнічым аб тым, як святкавалі гэтае свята раней і з чым яно звязана. Сімвалам свята стала сявенька са збожжам абраз Маці Божай і каравай. Падчас гутаркі за кубачкам гарбаты дзеці шмат даведаліся і аб іншых святах, якія святкавалі нашы продкі.