Урок ведаў "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца"

 Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з настаўнікам пачатковых класаў  ДУА “Начальна-педагагічны-комплекса  Бастунскія яслі-сад-базавая школа” правялі ўрок ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, прысвечаны Году малой радзімы.  Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы пра Беларусь і пра  сваю малую радзіму. Бібліятэкар зрабіла экскурс па знакамітых і дарагіх сэрцу мясцінах, па вуліцах вёскі Бастуны.  Да ўвагі дзяцей была аформлена кніжная выстава “Любы сэрцу край”, паказана прэзентацыя “Па знаёмых сцежках у вёску родную іду”.