Гадзіна інфармацыі "У палоне звычкі"

   Гадзіна інфармацыі “У палоне звычкі” (да Міжнароднага дня адмовы ад курэння) для вучняў 8 – ых класаў Радунскай сярэдняй школы прайшла у Радунскай гарпасялковай бібліятэцы. Тэма вельмі актуальная, таму і асноўноўнымі мэтамі мерапрыемства былі: фарміраванне ў падлеткаў негатыўных адносін да курэння, прапаганда здаровага ладу жыцця. Бібліятэкары праводячы вопыт з курыцельным апаратам паказалі вучням, што робіць табачны дым, пранікаючы ў легкія чалавека. Правялі дыспут з вучнямі “Чаму людзі кураць” і ў адказ назвалі ім 50 прычын каб не курыць.