Літаратурная гадзіна "Паэтычны свет Аркадзя Куляшова"

      З нагоды  105 –годдзя з нараджэння  Аркадзя Куляшова  ў  раённай бібліятэцы прайшла  літаратурная  гадзіна “Паэтычны свет Аркадзя Куляшова”. Удзельнікі мерапрыемства былі вучні 10 класа Воранаўскай сярэдняй школы з класным кіраўніком. Вядучая пазнаёміла прысутных з  жыццём і творчым шляхам з творчасцю выдатнага беларускага паэта.  Падкрэслілі разнастайнасць тэматэкі твораў, якія з надзвычайнай  мастацкай выразнасцю выявілі прыкметы і праявы вялікай гістарычнай эпохі.Да ўвагі прысутных была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Вучні чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарына.