Гутарка "Дарога ў прафесію"

       Прафесія ратавальніка лічыцца адной з самых небяспечных і мужных. Гэтыя адважныя людзі змагаюцца з наступствамі паводак, землетрасеннямі, ураганамі і цунамі. Яны тушаць пажары і ратуюць людзей. У дзіцячай бібліятэцы на сустрэчу з навучэнцамі 4-х класаў сярэдняй школы прыйшоў інспектар групы прапаганды МНС Андрэй Станіслававіч Вінцкевіч. Ён расказаў дзецям аб прафесіі выратавальніка. Андрэй Станіслававіч правёў са школьнікамі гутарку аб правілах паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. Прывёў прыклады самых распаўсюджаных сітуацый, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці. Пры дапамозе відэаролікаў паказаў, як працуюць ратавальнікі: змагаюцца з агнём, ліквідуюць наступствы аварый, працуюць на месцы выбухаў. Інспектар расказаў пра абсталяванне і спецсродкі, пры дапамозе якіх супрацоўнікі МНС тушаць пажары.