Экскурсія " Книжное царство - мудрое государство"

   Супрацоўнікі   філіяла “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правялі для  вучняў 1-2 класаў Паляцкішскай сярэдняй школы экскурсію “Книжное царство- мудрое государство”.  Бібліятэкары  пазнаёмілі дзяцей з кніжным фондам, з правіламі карыстання бібліятэкай і  расказалі пра беражлівыя адносіны да кнігі.  Падчас экскурсіі дзецям вельмі спадабаліся энцыклапедычныя і перыядычныя выданні розных выдавецтваў. Асабліва ўразіў іміджавы пакой МНС “Обучайка”, дзе дзеці змаглі пазнаёміцца з прафесіяй выратавальніка і набыць карысныя веды па тэхніцы пажарнай бяспекі. У падарунак, наведвальнікі, атрымалі наглядныя дапаможнікі.