Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Непаседы"

   У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджанне аматарскага аб’яднання “Непаседы”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у фарміраванні фотакалажа “Поликлиника доктора  Нехворайкина”. Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў з прадуктамі харчавання карыснымі для здароўя. Дзеці малявалі садавіну і агародніну, мясныя, рыбныя і малочныя прадукты, якія даюць моц і сілу растучаму арганізму. Усе малюнкі склалі ў адзін агульны і атрымалі прыгожы фотакалаж.