Кніжны фуршэт "Виталий Бианки - лесной кудесник"

    Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адзначыў 125- годдзе з дня нараджэння выдатнага рускага пісьменніка Віталія Біянкі. Бібліятэкары арганізавалі кніжны фуршэт “Виталий Бианки— лесной кудесник”, расказалі вучням пра жыццёвы і творчы шлях паэта.
    Дзеці пазнаёміліся з творамі аб прыродзе, якія ёсць у бібліятэцы. Напрыклад з казкамі “Лесные домишки”,  “Чей нос лучше?”, “Кто чем поёт?”,  у “Лесных домишках”, дзе жывуць розныя птушкі, а казка “Синичкин календарь” у гульнёвай форме знаёміць дзяцей са зменамі пары года і месяцамі.
    У сваіх творах пісьменнік адкрыў для дзяцей чароўны свет прыроды, на старонках  яго кніг жыццё жывёл напоўнена неверагоднымі прыгодамі. Кнігі  Віталія Біянкі карыстаюцца вялікім попытам у дзяцей.