Гадзіна літаратурнай памяці "Дзеці суровай пары ліхалецця"

   8 лютага   філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адзначыў Дзень юнага героя- антыфашыста. У бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнай памяці “Дзеці суровай пары ліхалецця”. Вучням 4 класа з класным кіраўніком Адамчык Т.Ф. было падрыхтавана паведамленне аб юных героях- антыфашыстах у розныя гады, розных краін свету ў барацьбе супраць фашызму. Дзецям нашага пакалення было расказана пра жудасныя падзеі і цяжкія людскія страты, наканавана выхоўваць пачуццё доўгу, патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, помніць і зберагаць пачуццё павагі да памяці загінуўшых юных герояў. На заканчэнне мерапрыемства вучні пазнаёміліся з падрахтаванай кніжнай выставай, з творамі у якіх апавядаецца пра тыя цяжкія выпрабаванні, а таксама вучням было прапанавана ўзяць творы дамоў.