Экскурсія да раённай Дошкі гонару "Славутыя людзі маёй радзімы!

  Супрацоўнікі філіяла “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” арганізавалі для вучняў пачатковых класаў экскурсію да раённай Дошкі гонару  “Славутыя людзі маёй радзімы”, прысвечаную да Году малой радзімы. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей  з лепшымі працоўнымі калектывамі, з знакамітымі людзьмі, якія сваёй працай прыносяць карысць сваёй радзіме і з гэтай нагоды занесены на Дошку гонару.