Гучныя чытанні "Сэрцам роднага слова краніся"

     Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” арганізаваў гучныя чытанні вершаў на роднай мове, прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы “Сэрцам роднага слова краніся”. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні першых класаў.
    Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава “Гукі роднай мовы пахнуць верасам і мятай”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, аўдыя-кнігі з творамі беларускай літаратуры, а значную частку займалі вершы беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў.
     У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Для вучняў быў праведзены агляд кніжнай выставы, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх паэтаў: Э. Агняцвет, В.Вітка, Л.Геніюш, У.Карызна, Я.Коласа, З. Бядуля і іншыя, якія ёсць у бібліятэчным фондзе.
     Гучныя чытанні вершаў спадабаліся і запомніліся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.