Выстава -прагляд " Аркадзь Куляшоў - паэт і грамадзянін"

    6 лютага споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова(1914-1978), народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР  і БССР, класіка беларускай літаратуры.
    У філіяле “Жырмунская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася выстава – прагляд “Аркадзь Куляшоў – паэт і грамадзянін”,на якую былі запрошаны вучні Жырмунскай сярэдняй школы.
     Прысутныя пазнаёміліся з творчай біяграфіяй паэта. Паэтычны талент А.Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы пачаў з сямі гадоў. У 1930 годзе ў шаснаццацігадовым узросце ён выдаў свой першы зборнік”Росквіт зямлі”.Крыху пазней выйшлі зборнікі вершаў і паэм”Па песню, па сонца!” і ”Медзі дождж”(1933), “Мы жывём на граніцы” ,”Добры чалавек”(1941) і інш.
     У час правядзення мерапрыемства быў прагледжаны дакументальны фільм”Лебядзіная песня Аркадзя Куляшова”. Затым вучні 5 —7 класаў Комінч Дар’я, Грынюк Крысціна, Войшніс Мікіта, Скарабагатая Вікторыя чыталі вершы паэта. У заключэнні праведзена віктарына па творчасці А.Куляшова, у якой вучні прынялі актыўны ўдзел.