|
Агляд літаратуры "Паэтычны свет Аркадзя Куляшова" 6 лютага споўнілася 105 год з дня нараджэння беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Філіял “Канвелішская сельская бібліятэка” ушанавала гэту дату кніжнай выставай і аглядам літаратуры “Паэтычны свет Аркадзя Куляшова” На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6-8 класаў Канвелішскага ВПК з настаўніцай Дзекан Ірынай Вітольдаўнай. Наведвальнікі праслухалі песню “Бывай..” на верш А. Куляшова ў выкананні ансамбля “Песняры” Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры, зсяроджваючы ўвагу на самых вядомых вершах паэта, пазнаёміла з цікавымі фактамі біяграфіі творцы. |  |  |
| |