Прагляд відэароліка "Пакутнае пекла смерці"

15 лютага Беларусь адзначыла 30-годдзе з дня вывядзення савецкіх войск з Афганістана і дзіцячая бібліятэка таксама сабрала падлеткаў для прагляду відэароліка “Пакутнае пекла смерці”. Бібліятэкары расказалі пра воінаў- інтэрнацыяналістаў свайго раёну, пра іх мужнасць і гераізм. Узгадалі пра ўстаноўлены помнік афганцам у пасёлку. На працягу мерапрыемства гучалі песні і вершы прысвечаныя Афганістану і ваінам- афганцам.