Літаратурнае знаёмства "Страна чудес Ирины Токмаковой"

   Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” арганізаваў літаратурнае  знаёмства “Страна чудес  Ирины Токмаковой” да 90-годдзя з дня нараджэння расійскай дзіцячай пісьменніцы. Бібліятэкары расказалі вучням 1-2 класа пра яе жыццёвы і творчы шлях, пазнаёмілі дзяцей з кнігамі, якія ёсць у бібліятэцы. Так адбылося знаёмства з аповесцямі- казкамі “Счастливо, Ивушкин!”, і “И настанет счастливое утро!”, з п’есамі “Звёздные мастера” і “Кукареку”, а таксама з цікавымі вершамі. Творы  паэтэсы простыя і звычайна кароткія, таму лёгка і добра запамінаюцца дзецям, а яшчэ — яны вучаць дабрыні і даруюць добры настрой.