Парад вершаў "Прыгоды з Уладзімірам Мазго

   5 сакавіка  споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мазго, беларускага дзіцячага паэта.  У філіяле “Воранаўская дзіцячая  бібліятэка” адбыўся парад вершаў “Прыгоды з Уладзімірам Мазго”. Дзеці пазнаёміліся з  кнігай “Цуда- вуда” у якую увайшлі лепшыя творы, напісаныя за трыццаць гадоў творчай дзейнасці, а таксама новыя, што друкуюцца на старонках перыядычных выданняў. Вясёлыя і займальныя,  дасціпныя і пазнавальныя казкі, вершы, песні і загадкі адчынілі дзверы для дзяцей у цікавы свет Уладзіміра Мазго.
     Парад вершаў завяршыўся гучным чытаннем твораў паэта, як бібліятэкарамі, так і самімі дзецьмі.